Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/04/07/769657_769658/
Дата раздрукоўкі: 06.06.2020 14:07
07.04.2015 22:01 Палітыка

Парашэнка даручыў сілавікам узмацніць каардынацыю з місіяй АБСЕ, каб даказаць няўхільнае выкананне Кіевам мінскіх дамоўленасцяў

Мінск, 7 красавіка. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на пасяджэнні Ваеннага савета 7 красавіка даручыў сілавікам узмацніць каардынацыю з місіяй АБСЕ, каб даказаць няўхільнае выкананне Кіевам мінскіх дамоўленасцяў.

"Падкрэсліваю выключную важнасць каардынацыі са спецыяльнай маніторынгавай місіяй АБСЕ, каб даказаць няўхільнае выкананне ўкраінскімі Узброенымі сіламі загадаў вярхоўнага галоўнакамандуючага і мінскіх дамоўленасцяў", — сказаў Парашэнка, словы якога прыводзіць яго прэс-служба.

Як заявіў украінскі кіраўнік, неабходна паказаць усяму свету, што ўкраінскі бок выконвае ўзятыя абавязацельствы, у той час як баевікі, якіх падтрымлівае Расія, і рэгулярныя сілы РФ парушаюць дамоўленасці: не адводзяць тэхніку і артылерыю, адбываюцца абстрэлы са 120-міліметровых мінамётаў, фіксуюцца асобныя выпадкі прымянення танкавых падраздзяленняў.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239