Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/04/08/769913_769919/
Дата раздрукоўкі: 06.06.2020 13:47
08.04.2015 20:12 Палітыка

Пуцін: Расія зацікаўленая ў поўным выкананні мінскіх дамоўленасцяў

Мінск, 8 красавіка. Расія зацікаўленая ў "поўным выкананні ўсіх мінскіх дамоўленасцяў", заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін 8 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Маскве па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам.

"Мы, вядома, абмяняліся і меркаваннямі аб перспектывах адносін паміж Расіяй і ЕС. Расійскі бок падрабязна праінфармаваў нашых грэчаскіх сяброў пра сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны", — сказаў перад гэтым Пуцін, паведамляе прэс-служба Крамля.

Грэцыя, дзе нядаўна змяніўся ўрад, зараз выступае супраць санкцый ЕС у дачыненні да Расіі, уведзеных у сувязі з анексіяй Крыма і падтрымкай сепаратыстаў на Данбасе.

11 і 12 лютага ў Мінску прайшлі 17-гадзінныя перамовы лідараў Украіны, Германіі, Францыі і Расіі. Іх вынікам стала падпісанне новых дамоўленасцяў аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Першыя дакументы, на ўзроўні трохбаковай кантактнай групы Украіна — АБСЕ — Расія і прадстаўнікоў сепаратыстаў, былі ўхваленыя ў беларускай сталіцы ў верасні 2014 года, аднак іх выкананне было сарвана.

Цяпер перамір'е ў асноўным выконваецца, аднак Кіеў заяўляе пра павелічэнне інтэнсіўнасці абстрэлаў з боку баевікоў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239