Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/04/09/770219_770220/
Дата раздрукоўкі: 06.06.2020 13:30
09.04.2015 22:23 Палітыка

Парашэнка: Украіна разлічвае на падтрымку ЗША ў пытанні выканання мінскіх пагадненняў усімі бакамі

Мінск, 9 красавіка. Украіна робіць усё магчымае для выканання мінскіх дамоўленасцяў і разлічвае на падтрымку ЗША ў тым, каб забяспечыць іх выкананне ўсімі бакамі, заявіў Пётр Парашэнка 9 красавіка на сустрэчы ў Кіеве з амерыканскім сенатарам Робам Портманам.

"Ва Украіне мы зараз адстойваем глабальную бяспеку і глабальную дэмакратыю. Калі мы прайграем гэту бітву — прайграе сусветная бяспека", — сказаў украінскі прэзідэнт, якога цытуе яго прэс-служба. Ён асабліва адзначыў неабходнасць увядзення міжнароднай місіі па падтрыманні міру, "каб забяспечыць стабільнасць мірнага працэсу".

Паводле слоў Роба Портмана, ён выступае за тое, каб Злучаныя Штаты былі больш уцягнутыя ў забеспячэнне рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў. Адміністрацыя ЗША павінна прыняць меры не толькі па ўкараненні праграм трэніровак для ваенных, але і па павышэнні абараназдольнасці ўкраінскай арміі, мяркуе сенатар.

31 сакавіка ў інтэрв'ю медыяхолдынгу "Блумберг" Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ЗША павінны падключыцца да працэсу ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне. Больш за ўсё яго насцярожвае тое, што да гэтага працэсу адкрыта не былі падключаныя Злучаныя Штаты Амерыкі, — сказаў беларускі кіраўнік. — Я лічу, што без амерыканцаў ва Украіне немагчымая ніякая стабільнасць. І, сустракаючыся з афіцыйнымі прадстаўнікамі Злучаных Штатаў Амерыкі, ЗША, якія ў нас бывалі апошнім часам, я ім настойліва даводзіў да іх гэты пункт гледжання, заяўляючы аб тым, што я не ведаю, чаго хочуць амерыканцы тут, ва  Усходняй Еўропе, ва Украіне ў прыватнасці, але калі амерыканцы хочуць, каб тут быў мір і стабільнасць, яны неадкладна павінны падключыцца да гэтага працэсу".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239