Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/04/13/770808_770809/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 09:59
13.04.2015 22:14 Палітыка

У чарговай тэлефоннай размове з Меркель Парашэнка заявіў аб невыкананні баевікамі мінскіх дамоўленасцей

Мінск, 13 красавіка. Аб эскалацыі сітуацыі на Данбасе паведаміў прэзідэнт Украіны 13 красавіка ў ходзе чарговай тэлефоннай размовы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Як паведаміла прэс-служба ўкраінскага кіраўніка, баевікі не спыняюць агонь і не выконваюць патрабаванне поўнага адводу цяжкай тэхнікі. Прэзідэнт таксама адзначыў неабходнасць неадкладнага вызвалення ўсіх заложнікаў.

Парашэнка "заклікаў павялічыць маніторынгавую місію АБСЕ і ўзмацніць яе тэхнічна для верыфікацыі парушэнняў спынення агню і адводу тэхнікі".

Суразмоўцы "выказалі надзею на выніковасць правядзення сустрэчы міністраў замежных спраў краін "нармандскай чацвёркі" ў Берліне і дамовіліся прадоўжыць дыялог па яе выніках".

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Украіны, Германіі, Францыі і Расіі вечарам 13 красавіка абмяркоўваюць у сталіцы Германіі ход выканання мінскіх дамоўленасцей аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН