Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/04/15/771221_771224/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 11:52
15.04.2015 18:08 Грамадства

Кіраўнік прадпрыемства ў Наваполацку незаконна забяспечваў свайго сябра-бізнесмена рабочай сілай

Мінск, 15 красавіка. Набыў моц прыгавор у дачыненні да начальніка філіяла аднаго з ААТ у Наваполацку.

Як паведамляе УБЭЗ УУС Віцебскага аблвыканкама, кіраўнік прадпрыемства быў затрыманы ў канцы 2014 года.

Устаноўлена, што фігурант з 1 студзеня 2010 года па 31 снежня 2012 года наўмысна, насуперак інтарэсам службы, маючы асабістую зацікаўленасць, сістэматычна накіроўваў падпарадкаваных яму работнікаў для выканання будаўніча-мантажных і аздабленчых работ у інтарэсах свайго знаёмага — дырэктара камерцыйнай структуры. Гэтым быў нанесены ўрон акцыянернаму таварыству больш як на 43 млн. рублёў.

У 2014 годзе ў дачыненні да службовай асобы былі распачатыя крымінальныя справы за злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, а таксама за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

У сакавіку гэтага года судом Наваполацка абвінавачваны прызнаны вінаватым ва ўчыненні пералічаных злачынстваў. З улікам асобы апошняга, яго станоўчых характарыстык, а таксама прызнання сваёй віны, добраахвотнага і ў поўным аб'ёме пакрыцця нанесенага ім урону судом яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на пяць гадоў без канфіскацыі маёмасці, з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый тэрмінам пяць гадоў, а таксама штрафам у суме 18 млн. рублёў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН