Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/04/15/771285_771288/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 09:44
15.04.2015 21:31 Палітыка

Міністры замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" на сустрэчы ў Германіі заклікалі Расію паўплываць на данбаскіх сепаратыстаў для выканання мінскіх дамоўленасцей

Мінск, 15 красавіка. Паўплываць на данбаскіх сепаратыстаў для выканання мінскіх дамоўленасцей заклікалі Расію міністры замежных спраў краін "Вялікай сямёркі", якія сабраліся на сустрэчу ў Любеку (Германія) 14—15 красавіка.

Як заявілі міністры ў выніковым дакуменце, ад рэалізацыі Расіяй узятых на сябе ў Мінску абавязацельстваў залежыць вырашэнне пытання аб зняцці з яе санкцый, якія "не з'яўляюцца самамэтай". Акрамя таго, Масква павінна паважаць суверэнітэт Украіны, паведамляе ДПА.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў членаў G7 раскрытыкавалі кампанію дэзінфармацыі, якую разгарнулі расійскія дзяржаўныя СМІ.

Дыпламаты звярнуліся да ўсіх бакоў канфлікту на Данбасе выконваць рэжым спынення агню і адвесці цяжкае ўзбраенне, што ўваходзіць у пакет мінскіх пагадненняў.

У G7 уваходзяць найбольш прамыслова развітыя краіны: Вялікабрытанія, Германія, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія. Да анексіі Крыма ў гэты нефармальны клуб уваходзіла Расія (G8), якую цяпер на семіты не запрашаюць. Гэта адбылося і ў Любеку: міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер адмовіўся паклікаць свайго расійскага калегу Сяргея Лаўрова.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН