Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/04/23/772564_772565/
Дата раздрукоўкі: 01.04.2020 08:43
23.04.2015 10:09 Грамадства

У Мінску развітваюцца з былым прэзідэнтам НАН Беларусі акадэмікам Леанідам Сушчэнем

Мінск, 23 красавіка. У Мінску развітваюцца з былым прэзідэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмікам Леанідам Сушчэнем.

Як паведаміла прэс-служба НАН, акадэмік Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, залужаны дзеяч навукі БССР, доктар біялагічных навук, прафесар Леанід Міхайлавіч Сушчэня памёр 19 красавіка на 86-м годзе жыцця.

З 1992 па 1997 гады акадэмік Леанід Сушчэня з'яўляўся прэзідэнтам акадэміі навук Беларусі.

Леанід Сушчэня — вядомы вучоны ў галіне заалогіі, гідрабіялогіі і экалогіі, лідар беларускай гідрабіялагічнай школы, які ўнёс значны ўклад у развіццё даследаванняў па экалагічнай фізіялогіі водных арганізмаў. Аўтар больш чым 200 навуковых прац, у тым лік сямі манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана 10 дактароў і больш за 25 кандыдатаў навук.

З 1971 па 1992 год працаваў дырэктарам аддзела заалогіі і паразіталогіі АН БССР (з 1980 года пераўтвораны ў Інстытут заалогіі АН БССР), з 1995 года — ганаровы дырэктар інстытута (цяпер Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі), з 1997 года — саветнік прэзідыума НАН Беларусі. З'яўляўся кіраўніком дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы Народаў, Айчыны ІІІ ступені, Дружбы (Расійская Федэрацыя), медалямі і дыпломамі.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца 23 красавіка з 12.00 да 14.00 па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 66.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН