Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/04/24/772938_772952/
Дата раздрукоўкі: 03.08.2021 16:59
24.04.2015 17:00 Эканоміка, Фінансы

Аўтобусы і маршрутныя таксі будуць часцей курсіраваць у нацыянальны аэрапорт Мінск

Мінск, 24 красавіка. З 24 красавіка змяніўся расклад руху аўтобусаў і маршрутных таксі ў нацыянальны аэрапорт Мінск, паведамілі БелаПАН у дзяржаўнай установе "Сталічны транспарт і сувязь".

Згодна з новым раскладам, інтэрвалы руху скарочаныя з 30 да 15-20 хвілін.

Для аўтобуснага маршруту № 300Э дзейнічае наступны расклад:

- адпраўленне з аўтавакзала "Цэнтральны" — 03.10, 05.05, 06.05, 07.00, 07.50, 09.10, 10.10, 10.50, 11.30, 12.10, 12.50, 13.30, 14.10, 15.00, 15.40, 16.50, 17.30, 18.40, 20.15, 20.50, 21.50, 22.40, 00.40;

- адпраўленне з нацыянальнага аэрапорта Мінск — 04.30, 06.30, 07.10, 08.15, 09.10, 10.20, 11.30, 12.10, 12.50, 13.20, 14.10, 14.40, 15.30, 16.10, 16.50, 18.10, 19.00, 19.50, 21.30, 22.00, 23.00, 23.50, 02.00.

Для маршрутнага таксі № 1400-ТК:

- адпраўленне з аўтавакзала "Цэнтральны" — 05.50, 06.30, 08.10, 08.50, 09.30, 09.55, 10.30, 11.10, 11.50, 12.30, 13.10, 13.50, 14.35, 15.20, 16.05, 16.30, 17.10, 18.05, 19.15, 19.45, 21.15, 22.15, 23.25;

- адпраўленне з нацыянальнага аэрапорта Мінск — 06.55, 07.45, 09.30, 10.00, 10.45, 11.10, 11.50, 12.30, 13.05, 13.50, 14.25, 15.05, 15.50, 16.30, 17.20, 17.50, 18.35, 19.25, 20.25, 21.05, 22.30, 23.30, 00.30.

Як растлумачылі ва ўстанове "Сталічны транспарт і сувязь", гэта рашэнне прынята па просьбе кіраўніцтва аэрапорта ў сувязі з павелічэннем пасажырапатоку, павелічэннем колькасці чартарных рэйсаў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239