Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/04/28/773678/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:22
28.04.2015 09:14 Палітыка

Удзельнікі саміту Украіна — ЕС заклікалі ўсе бакі ў поўнай меры імплементаваць мінскія дамоўленасці

Мінск, 28 красавіка. "Хутка і ў поўнай меры" імплементаваць мінскія дамоўленасці заклікалі ўсе бакі канфлікту ўдзельнікі 17-га саміту Украіна — ЕС, што прайшоў 27 красавіка ў Кіеве.

У сувязі з гэтым удзельнікі "падкрэслілі адказнасць улады Расіі" і заклікалі да неадкладнага вызвалення ўсіх заложнікаў і асоб, якія незаконна ўтрымліваюцца, уключаючы Надзею Саўчанку, што знаходзіцца ў расійскай турме . Акрамя таго, яны выказалі поўную падтрымку спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, а таксама намаганням спецыяльнага прадстаўніка дзейнага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе.

У саміце ўзялі ўдзел прэзідэнт Еўрасавета, былы прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Паводле звестак прэс-службы ўкраінскага лідара, Парашэнка падрабязна праінфармаваў кіраўніцтва ЕС пра апошнія падзеі ў Данбасе. "Украіна была, ёсць і будзе паслядоўным выканаўцам мінскіх пагадненняў. Мы імкнемся да міру, а не да вайны", — заявіў прэзідэнт.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН