Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/04/29/774285_774288/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 09:57
29.04.2015 22:10 Палітыка

Турчынаў: Пасля майскіх святаў застаецца высокая небяспека зрыву Расіяй мінскіх дамоўленасцяў і аднаўлення актыўных баявых дзеянняў

Мінск, 29 красавіка. Пасля майскіх святаў застаецца дастаткова высокай небяспека зрыву Расіяй мінскіх дамоўленасцяў і аднаўлення актыўных баявых дзеянняў расійска-тэрарыстычнымі групоўкамі. Такую заяву зрабіў 29 красавіка сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў.

"У гэтых умовах мы павінны ўсё зрабіць для ўзмацнення нашай абароны і баявога патэнцыялу ўкраінскай арміі", — сказаў Турчынаў, словы якога прыводзіць прэс-служба СНБА.

У той жа дзень прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка на нарадзе са старшынямі раённых дзяржаўных адміністрацый, заявіў, што паступаюць паведамленні аб намерах незаконных узброеных фарміраванняў на ўсходзе ў другой палове мая перайсці да актыўных наступальных дзеянняў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН