Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/04/30/774377_774397/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2018 19:57
30.04.2015 14:44 Грамадства

У Хойніцкім раёне на вяскоўцаў напаў воўк, драпежніка забілі міліцыянеры

Гомель, 30 красавіка. У Хойніцкім раёне на вяскоўцаў напаў воўк.

Як паведамляе аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гомельскага аблвыканкама, раніцай 26 красавіка ў аператыўна-дзяжурную службу Хойніцкага РАУС паступіла паведамленне ад жыхаркі вёскі Стрэлічава аб тым, што ў двары іх дома знаходзіцца воўк. Жанчына прачнулася ад таго, што пачула дзіўны шум, выйшла на вуліцу і ўбачыла схватку іх сабакі з ваўком. У гэты момант на ганку з'явіўся муж. Воўк, расправіўшыся з сабакам, накіраваўся ў бок сямейнай пары. Мужчына і жанчына забеглі ў дом, зачынілі дзверы і патэлефанавалі ў міліцыю.

На месца здарэння выехаў экіпаж міліцыі. Прыехаўшы, праваахоўнікі ўбачылі, што воўк ужо пакінуў двор і знаходзіцца на вуліцы, раздзіраючы шчаня.

Наблізіўшыся на адлегласць 15 метраў, адзін з міліцыянераў стрэліў два разы.

Забіты воўк быў перададзены прыбыўшым прадстаўнікам Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН