Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/05/01/774587_774588/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 09:59
01.05.2015 12:55 Палітыка

На сустрэчы ў беларускім МЗС абмеркаваныя пытанні падрыхтоўкі пасяджэнняў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе і яе рабочых груп

Мінск, 1 мая. Па ініцыятыве краін "тройкі" АБСЕ (Сербія, Швейцарыя, Германія) 30 красавіка ў Мінску адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Алены Купчыной з паслом Сербіі Велькам Кавачавічам, часовым павераным у справах ФРГ Хольгерам Рапіёрам і кіраўніком аддзялення пасольства Швейцарыі Альда дэ Люкой.

"Падчас гутаркі былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай правядзення найбліжэйшым часам у Мінску пасяджэнняў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне і яе рабочых груп", — паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Днём раней у фармаце скайп-канферэнцыі трохбаковая кантактная група больш за пяць з паловай гадзін абмяркоўвала з прадстаўнікамі сепаратыстаў асноўныя пункты мінскіх пагадненняў — спыненне агню, адвод цяжкіх відаў узбраення, вызваленне асоб, якія незаконна ўтрымоўваюцца.

Паводле інфармацыі прэс-службы спецпрадстаўніка Кіева на перамовах — былога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, украінскі бок заклікаў "як мага хутчэй распачаць працу падгруп па пытаннях бяспекі, палітычных, эканамічных і гуманітарных складніках мінскага пагаднення". Праца гэтых падгруп "павінна ажыццяўляцца пад кіраўніцтвам АБСЕ пры ўдзеле міжнародных арганізацый".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН