Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/05/05/775289_775290/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 22:50
05.05.2015 22:08 Палітыка

Вызначыўся час пачатку сустрэчы трохбаковай кантактнай групы і данбаскіх сепаратыстаў у Мінску

Мінск, 5 мая. Чарговая мінская сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе (Украіна—АБСЕ—Расія) і сепаратыстаў пачнецца 6 мая ў 14 гадзін, паведаміла прэс-сакратар Леаніда Кучмы Дарка Оліфер. Былы прэзідэнт Украіны з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком Кіева на перамовах. Месца правядзення сустрэчы не ўказваецца.

"Асноўная задача сустрэчы — запусціць работу падгруп па бяспецы, палітычных, эканамічных і гуманітарных складаючых мінскага пагаднення. Каардынатарамі гэтых падгруп будуць прадстаўнікі АБСЕ", — адзначыла Оліфер на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

Беларускі бок інфармацыю аб перамовах у Мінску афіцыйна пакуль не пацвердзіў.

5 мая прайшла рабочая сустрэча трохбаковай кантактнай групы з удзелам Кучмы, Хайдзі Тальявіні (АБСЕ) і пасла па асаблівых даручэннях Азамата Кульмухаметава (Расія), які нядаўна змяніў у групе пасла РФ ва Украіне Міхаіла Зурабава.

Папярэдняя сустрэча трохбаковай кантактнай групы і сепаратыстаў прайшла ў Мінску 11 і 12 лютага паралельна з сустрэчай "нармандскай чацвёркі" — прэзідэнтаў Украіны, Францыі і Расіі, а таксама канцлера Германіі.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН