Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/05/06/775437_775438/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:38
06.05.2015 15:17 Палітыка

Прадстаўнікі ДНР і ЛНР далучыліся да перамоў трохбаковай кантактнай групы па Украіне, якія праходзіць у Мінску

Мінск, 6 мая. Прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дзяйнега далучыліся да перамоў трохбаковай (Украіна — Расія — АБСЕ) кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, якія праходзяць у "Прэзідэнт-гатэлі".

"Перамовы кантактнай групы па Украіне працягваюцца ў Мінску ў фармаце пленарнага пасяджэння з удзелам усіх бакоў", — паведаміла ў Twitter прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Да гэтага на працягу прыкладна 40 хвілін сустрэча праводзілася без удзелу прадстаўнікоў ДНР і ЛНР.

Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым фармаце. Афіцыйны Кіеў прадстаўляе Леанід Кучма, АБСЕ — пасол Хайдзі Тальявіні, Расію — пасол па асаблівых даручэннях Азамат Кульмухаметаў.

Напярэдадні сустрэчы прэс-сакратар Кучмы Дар`я Оліфер паведаміла, што асноўная задача мінскіх перамоў — запусціць працу падгруп па бяспецы, палітычных, эканамічных і гуманітарных складальніках мінскага пагаднення. Каардынатарамі гэтых падгруп будуць прадстаўнікі АБСЕ.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН