Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/05/06/775493_775494/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:04
06.05.2015 16:58 Палітыка

Перамовы па Украіне ў Мінску працягваюцца ў фармаце рабочых груп

Мінск, 6 мая. У мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" пасля перапынку аднавіліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

"Перамовы працягваюцца ў фармаце рабочых груп", — паведамляе ў Twitter прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Плануецца, што пасля завяршэння перамоў у гэтым фармаце зноў збярэцца трохбаковая кантактная група ў пашыраным складзе: прадстаўнікі Украіны Леанід Кучма, АБСЕ — Хайдзі Тальявіні, Расіі — Азамат Кульмухаметаў, а таксама самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дзяйнега.

Гаворка ідзе пра чатыры падгрупы (па бяспецы, палітычных, эканамічных і гуманітарных складальнікам мінскага мірнага пагаднення), якія павінны запрацаваць пасля сённяшняга пасяджэння. Пра гэта напярэдадні паведаміла Дар'я Оліфер — прэс-сакратар Леаніда Кучмы, які прадстаўляе ў кантактнай групе інтарэсы Кіева.

Мяркуецца, што каардынатарамі гэтых падгруп будуць прадстаўнікі АБСЕ. У прыватнасці, як вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце АБСЕ, працу групы па бяспецы будзе каардынаваць кіраўнік спецыяльнай маніторынгавай місіі Эртугрул Апакан, па палітычных пытаннях — пасол П'ер Марэль, эканамічных — Томас Міраў, гуманітарных — Хайдзі Тальявіні, якая першапачаткова прадстаўляе інтарэсы АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН