Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/05/06/775519_775520/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:30
06.05.2015 17:35 Палітыка

Кантактная група па Украіне аднавіла працу ў фармаце пленарного пасяджэння ўсіх бакоў-удзельнікаў

Мінск, 6 мая. Кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне аднавіла працу ў фармаце пленарнага пасяджэння ўсіх бакоў-удзельнікаў, паведаміла ў Twitter прэс-служба беларускага МЗС.

Перамовы, нагадаем, праходзяць сёння ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" ў закрытым фармаце. У іх удзельнічаюць пастаянныя прадстаўнікі трохбаковай кантактнай групы — Леанід Кучма (Украіна), Хайдзі Тальявіні (АБСЕ) і Азамат Кульмухаметаў (Расія), а таксама прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дзяйнега.

Акрамя таго, сёння ў перамовах кантактнай групы ўпершыню ўдзельнічаюць прадстаўнікі чатырох рабочых падгруп — па бяспецы, палітычных, эканамічных і гуманітарных складальніках мінскага мірнага пагаднення па Украіне. 

Мяркуецца, што каардынатарамі гэтых падгруп будуць прадстаўнікі АБСЕ. У прыватнасці, як вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце АБСЕ, працу групы па бяспецы будзе каардынаваць кіраўнік спецыяльнай маніторынгавай місіі Эртугрул Апакан, па палітычных пытаннях — пасол П'ер Марэль, эканамічных — Томас Міраў, гуманітарных — Хайдзі Тальявіні.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН