Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/05/07/775803_775807/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:15
07.05.2015 23:01 Палітыка

Генеральны сакратар ААН заклікаў усе бакі канфлікту на Данбасе "тэрмінова і ў поўным аб'ёме рэалізаваць пакет мер па выкананні мінскіх дамоўленасцей"

Мінск, 7 мая. "Тэрмінова і ў поўным аб'ёме рэалізаваць пакет мер па выкананні мінскіх дамоўленасцей" заклікаў усе бакі ўзброенага канфлікту на Данбасе генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

Заява была зроблена 7 мая ў Гданьску (Польшча), куды Пан Гі Мун прыбыў для ўдзелу ў святкаванні 70-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны, паведаміў офіс прэс-сакратара ААН.

Генеральны сакратар ААН сустрэўся з прэзідэнтамі Польшчы Браніславам Камароўскім і Украіны Пятром Парашэнкам. Пан Гі Мун "адзначыў настойлівую неабходнасць устанавіць доўгатэрміновы трывалы рэжым спынення агню і заклікаў прасоўваць палітычныя элементы пагаднення".

Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта Украіны, суразмоўцы абмеркавалі сітуацыю на Данбасе і "адзначылі адсутнасць поўнага доступу для верыфікацыі адводу тэхнікі і спынення агню". Парашэнка заявіў, што ААН павінна адыгрываць большую ролю ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе і, у прыватнасці, накіраваць туды міратворчую місію.

8 мая Пан Гі Мун наведае Кіеў, а на наступны дзень — Маскву.

6 мая ў Мінску прайшло пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе (Украіна — АБСЕ — Расія) з удзелам прадстаўнікоў данецкіх і луганскіх сепаратыстаў. Галоўным вынікам перамоў стала стварэнне рабочых груп па імплементацыі палажэнняў мінскіх дамоўленасцей.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН