Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/05/14/776972_776982/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:23
14.05.2015 14:17 Палітыка

Рабочая група па вырашэнні эканамічных праблем ва Украіне сабралася сёння ў Мінску

Мінск, 14 мая. Міністэрства замежных спраў Беларусі паведамляе пра сустрэчу 14 мая ў Мінску падгрупы па эканамічных пытаннях у межах трохбаковай кантактнай групы па Украіне.

"Удзельнікі рабочай групы па эканамічных пытаннях прыбылі ў Мінск. Сустрэча групы пачнецца прыкладна ў 12.00 і пройдзе ў закрытым для прэсы рэжыме", — паведаміла МЗС на сваёй старонцы ў "Твітэры".

Гэта першая сустрэча экспертаў адной з падгруп. Паводле звестак БелаПАН, яна праходзіць у "Прэзідэнт-Гатэлі".

Рашэнне аб пачатку працы чатырох падгруп было прынятае 6 мая ў Мінску на  сустрэчы трохбаковай кантактнай групы па Украіне ў фармаце Украіна — АБСЕ — Расія з удзелам данбаскіх сепаратыстаў. Працу кожнай падгрупы будуць каардынаваць прадстаўнікі АБСЕ. "Мы сабраліся ў Мінску для запуску рабочых падгруп па бяспецы, палітычных пытаннях, пытаннях бежанцаў і гуманітарнай дапамозе, па эканамічных пытаннях", — заявіла паводле вынікаў чатырохгадзінных перамоў 6 мая прадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні, прызначаная каардынатарам падгрупы па гуманітарных пытаннях.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН