Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/05/15/777320_777322/
Дата раздрукоўкі: 01.04.2020 08:58
15.05.2015 15:45 Грамадства, Эканоміка

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да намесніка дырэктара Магілёўскага мясакамбіната

Мінск, 15 мая. Пракуратурай Магілёўскай вобласці распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да намесніка дырэктара ААТ "Магілёўскі мясакамбінат".

Як паведамілі БелаПАН у Генеральнай пракуратуры Беларусі, кіраўнік падазраецца ў тым, што, ведаючы пра дэбіторскую запазычанасць аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю перад мясакамбінатам, арганізаваў заключэнне дадатковых пагадненняў да кантракта, якія павялічвалі тэрміны аплаты пастаўленай прадукцыі. Аднак гэтыя тэрміны таварыствам таксама не выконваліся.

Нягледзячы на гэта намеснік дырэктара ААТ у лютым—сакавіку 2014 года ініцыяваў далейшы водпуск мяса буйной рагатай жывёлы нядобрасумленнаму пакупніку больш як на 9 млрд. рублёў. Гэтая партыя ў выніку засталася не аплачанай.

Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная начальніку ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН