Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/05/16/777442_777443/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:02
16.05.2015 13:25 Палітыка

Парашэнка: Сёння не існуе альтэрнатывы поўнаму ўвасабленню ў жыццё мінскіх пагадненняў

Мінск, 16 мая. "Сёння не існуе альтэрнатывы поўнаму ўвасабленню ў жыццё мінскіх пагадненняў, і гэта дакладная, скаардынаваная пазіцыя з ЗША, а таксама з нашымі партнёрамі па нармандскім фармаце Германіяй і Францыяй", — заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 15 мая ў Кіеве на пасяджэнні Нацыянальнага савета рэформ.

Кіраўнік дзяржавы, словы якога прыводзіць яго прэс-служба, падкрэсліў, што Украіна застаецца сярод галоўных пытанняў знешнепалітычнага парадку дня ЗША, і адзначыў дыпламатычныя намаганні Злучаных Штатаў у двухбаковым дыялогу з Расіяй для забеспячэння поўнага выканання мінскіх дамоўленасцяў.

"Украіна мае надзейных партнёраў у асобе Еўрапейскага саюза і Злучаных Штатаў Амерыкі", — заявіў Парашэнка, кажучы пра апошнія перамовы з дзяржаўным сакратаром ЗША Джонам Керы, яго памочніцай па пытаннях Еўропы і Еўразіі Вікторыяй Нуланд і еўрапейскімі лідарамі.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН