Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/05/19/777960_777961/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:12
19.05.2015 12:30 Палітыка

МЗС Беларусі гатова да правядзення 19 мая ў Мінску сустрэчы ўдзельнікаў падгруп па Украіне, але час і месца перамоў пакуль не называюцца

Мінск, 19 мая. Міністэрства замежных спраў Беларусі рыхтуецца да правядзення 19 мая ў Мінску сустрэчы ўдзельнікаў падгруп па Украіне, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Напярэдадні вечарам Луганскі інфармацыйны цэнтр са спасылкай на прадстаўніка самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Уладзіслава Дзяйнегу паведаміў, што пасяджэнне падгруп кантактнай групы па бяспецы і гуманітарных пытаннях пачнецца ў Мінску 19 мая ў 14.00.

Паводле слоў Мірончыка, МЗС праінфармуе пра сустрэчу ў тым выпадку, калі ў Мінск прыбудуць усе ўдзельнікі перамоў, і пасля ўзгаднення з імі ўсіх аргпытанняў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пасяджэнне плануецца ў "Прэзідэнт-Гатэлі".

Нагадаем, 14 мая там жа прайшло першае пасяджэнне падгрупы кантактнай групы па эканамічных пытаннях. Як паведаміў журналістам пасол АБСЕ Томас Міраў, удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні аднаўлення банкаўскай сістэмы ў шэрагу рэгіёнаў Данецкай і Луганскай абласцей.

Рашэнне пра пачатак працы чатырох падгруп — па эканоміцы, па гуманітарных пытаннях, па палітычных пытаннях і па бяспецы — было прынята 6 мая ў Мінску на сустрэчы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне ў фармаце Украіна — АБСЕ — Расія з удзелам прадстаўнікоў ДНР і ЛНР. Працу кожнай падгрупы каардынуе прадстаўнік АБСЕ.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН