Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/05/19/778005_778006/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:23
19.05.2015 14:17 Палітыка

Удзельнікі дзвюх рабочых падгруп па Украіне прыбылі ў Мінск

Мінск, 19 мая. Рабочыя падгрупы па бяспецы і гуманітарных пытаннях, створаныя ў межах трохбаковай кантактнай групы па Украіне, прыбылі ў Мінск. "Іх сустрэчы пачнуцца клая 14.00 і пройдуць у закрытым для прэсы рэжыме", — паведамляе прэс-служба МЗС на сваёй старонцы ў Twitter.

Перамовы пройдуць не ў "Прэзідэнт-гатэлі", як чакалася, а ў комплексе "Дыпсэрвіс-Хол" — там ужо сабраліся журналісты.

Нагадаем, рашэнне аб пачатку работы чатырох падгруп — па эканоміцы, па гуманітарных пытаннях, па палітычных пытаннях і па бяспецы — было прынята 6 мая ў Мінску на сустрэчы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне ў фармаце Украіна — АБСЕ — Расія з удзелам прадстаўнікоў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Работу кожнай падгрупы каардынуе прадстаўнік АБСЕ.

14 мая ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" прайшло першае пасяджэнне падгрупы — па эканамічных пытаннях. Па яго выніках пасол АБСЕ Томас Міраў паведаміў журналістам, што на перамовах абмяркоўваліся пытанні аднаўлення банкаўскай сістэмы ў шэруг рэгіёнаў Данецкай і Луганскай абласцей.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН