19.05.2015 16:43 Палітыка
Украіна накіравала ноту пратэсту РФ у сувязі з затрыманнем расійскіх спецназаўцаў на Данбасе
Мінск, 19 мая. Міністэрства замежных спраў Украіны накіравала ноту пратэсту Расійскай Федэрацыі ў сувязі з затрыманнем расійскіх спецназаўцаў на ўкраінскай тэрыторыі ў Данбасе, заявіў 19 мая на брыфінгу ў Кіеве пасол МЗС Украіны па асаблівых даручэннях Дзмітрый Кулеба.
"Сёння ў адрас Расійскай Федэрацыі накіравалі ноту пратэсту адносна затрымання расійскіх спецназаўцаў Ерафеева і Аляксандрава на тэрыторыі Украіны, што з'яўляецца парушэннем усіх магчымых норм міжнароднага права. Знаходжанне расійскіх ваенных на ўсходзе Украіны і ўдзел у сутыкненні з сіламі АТА ставіць пад сумненне жаданне Расіі выконваць мінскія дамоўленасці", — цытуе пасла агенцтва Украинские национальные новости.
Як паведамляюць украінскія СМІ, двух расійскіх ваеннаслужачых — Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева — 16 мая ўзялі ў палон сілы АТА падчас баявога сутыкнення ў Луганскай вобласці. У СБУ заявілі, што затрыманыя будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі.
Прадстаўнікі ЛНР заяўляюць, што Аляксандраў і Ерафееў з'яўляюцца прадстаўнікамі яе народнай міліцыі. У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што на момант затрымання яны не з'яўляліся дзейнымі ваеннымі, хоць раней сапраўды праходзілі службу ў адным са злучэнняў УС РФ.