Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/05/20/778448_778453/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:03
20.05.2015 19:08 Палітыка

Чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне плануецца 22 мая ў Мінску

Мінск, 20 мая. Чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне (Украіна — Расія — АБСЕ) плануецца 22 мая ў Мінску, паведамляе ў Facebook Дар'я Оліфер — прэс-сакратар Леаніда Кучмы, які прадстаўляе ў групе інтарэсы Кіева. "22 мая ў Мінску адбудзецца сустрэча трохбаковай кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў г.зв. "ДНР" і "ЛНР", — піша Оліфер.

Паводле яе інфармацыі, на сустрэчы плануецца абмеркаваць першыя вынікі працы тэматычных падгруп. Запланаваная таксама сустрэча падгрупы па палітычных пытаннях.

Рашэнне аб пачатку працы чатырох падгруп — па эканоміцы, па гуманітарных пытаннях, па палітычных пытаннях і па бяспецы — было прынятае 6 мая ў Мінску на сустрэчы трохбаковай кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Працу кожнай падгрупы каардынуе прадстаўнік АБСЕ.

14 мая ў Мінску прайшла сустрэча эканамічнай падгрупы, 19 мая — падгруп па гуманітарных пытаннях і па пытаннях бяспекі.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН