Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/06/04/781523_781524/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 09:58
04.06.2015 21:17 Палітыка

Украіна склікае пасяджэнне Савета бяспекі ААН у сувязі з "дзерскім парушэннем" мінскіх дамоўленасцяў

Мінск, 4 чэрвеня. Украіна склікае 5 чэрвеня пасяджэнне Савета бяспекі ААН у сувязі з "учарашнімі падзеямі ў Мар`інцы і дзерзкім парушэннем прарасійскімі баевікамі мінскіх пагадненняў", паведаміў пастаянны прадстаўнік краіны ў ААН Юрый Сяргееў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Твітар".

З раніцы 3 чэрвеня сепаратысты спрабавалі ўзяць населены пункт Мар`інка паблізу Данецка, аднак украінскія войскі адбілі атакі. Паводле інфармацыі Кіева, тэрарысты панеслі сур`ёзныя страты. Ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва.

Сяргееў праінфармаваў кіраўніка Саўбеса "пра эскалацыю прарасійскімі тэрарыстамі насілля на Данбасе".

У МЗС Украіны ў чацвер прайшоў брыфінг для паслоў краін "Вялікай сямёркі", краін ЕС і "тройкі" АБСЕ. Кіраўнік украінскага боку сумеснага цэнтра па кантролі і каардынацыі пытанняў спынення агню і стабілізацыі лініі размежавання Андрэй Таран "у рэжыме відэаканферэнцыі дэталёва праінфармаваў замежных дыпламатаў аб развіцці падзей, звязаных са спробай масіраванага наступлення тэрарыстычных узброеных фарміраванняў у раёне н.п. Мар`інка і Краснагораўка Данецкай вобласці", якіх падтрымлівае Расія.

"Украіна застаецца поўнасцю прыхільнай мінскім дамоўленасцям, гатовая выконваць іх у поўным аб`ёме і заклікае замежных партнёраў прымяніць усе магчымыя меры, каб прымусіць Расійскую Федэрацыю да выканання міжнароднага права і спынення агрэсіі супраць Украіны", — паведамляе МЗС.

4 чэрвеня ў Берліне кіраўнік ведамства Павел Клімкін і яго нямецкі калега Франк-Вальтар Штайнмаер абмеркавалі "стан выканання мінскіх дамоўленасцяў". Штайнмаер "выказаў заклапочанасць у сувязі з дзеяннямі баевікоў у раёне населенага пункта Мар`інка". Украінскі бок "прадставіў пераканаўчыя доказы сістэматычнага грубага парушэння мінскіх дамоўленасцяў баевікамі, у тым ліку выкарыстанне цяжкага ўзбраення, якое павінна быць адведзена ва ўзгодненыя месцы". Падчас гутаркі "прааналізавана дзейнасць рабочых груп па выкананні мінскіх дамоўленасцяў". Бакі заявілі, што трохбаковая кантактная група і рабочыя групы "павінны заставацца важнымі пляцоўкамі для імплементацыі мінскіх дамоўленасцяў".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН