Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/06/05/781561_781562/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:16
05.06.2015 09:54 Палітыка

У сувязі з абвастрэннем сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны МЗС Беларусі гатова арганізаваць экстранную сустрэчу кантактнай групы ў Мінску

Мінск, 5 чэрвеня. У сувязі з абвастрэннем сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны МЗС Беларусі гатова арганізаваць экстранную сустрэчу трохбаковай кантактнай групы.

"Нас не могуць не хваляваць парушэнні рэжыму спынення агню на паўднёвым усходзе Украіны, асабліва ў сітуацыі, калі ўжо запушчаны механізм рэгулярных прамых кансультацый, калі з'явілася надзея на знаходжанне канкрэтных развязак па ўсім спектры праблем", — прыводзіць словы прэс-сакратара знешнепалітычнага ведамства Дзмітрыя Мірончыка прэс-служба МЗС.

"Беларусь гатова зрабіць усё неабходнае для таго, каб бакі змаглі знайсці вырашэнне спрэчных пытанняў не на полі бою, а за сталом перамоў. Калі для гэтага запатрабуецца ў тэрміновым парадку арганізаваць правядзенне новых сустрэч трохбаковай кантактнай групы, рабочых груп або ў любых іншых фарматах", — заявіў прэс-сакратар.

"Мінск забяспечыць правядзенне падрыхтоўчых мерапрыемстваў у самыя сціслыя тэрміны", — падкрэсліў ён.

З раніцы 3 чэрвеня сепаратысты спрабавалі ўзяць населены пункт Мар'інка паблізу Данецка, аднак украінскія войскі адбілі атакі. Паводле інфармацыі Кіева, тэрарысты панеслі сур'ёзныя страты. Ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва.

5 чэрвеня Украіна склікае пасяджэнне Савета бяспекі ААН "у сувязі з падзеямі ў Мар'інцы і дзёрзкім парушэннем прарасійскімі баевікамі мінскіх пагадненняў", паведаміў пастаянны прадстаўнік краіны ў ААН Юрый Сяргееў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Твітэр".
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН