Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/06/06/eu_eu_781777_781778/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:35
06.06.2015 13:36 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Лаўроў і Макей абмяркуюць адносіны Расіі і Беларусі з ЕС і ЗША

Мінск, 6 чэрвеня. Па запрашэнні міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргея Лаўрова 7—8 чэрвеня Расію з візітам наведае міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Як паведамляе расійскае МЗС, міністры "звераць падыходы" да актуальных двухбаковых пытанняў, а таксама міжнароднага рэгіянальнага парадку дня, у першую чаргу па сітуацыі ва Украіне. "Сёння вельмі важная бесперабойная праца Кантактнай і рабочых падгруп па ўрэгуляванні крызісу ў гэтай краіне. Беларускі бок даў сваю тэрыторыю ў якасці перамоўнай "пляцоўкі" і не раз заяўляла аб сваёй зацікаўленасці ў найхутчэйшым урэгуляванні ўкраінскага крызісу", — гаворыцца ў каментарыі МЗС РФ.

Будуць таксама абмеркаваныя стан і перспектывы адносін Расіі і Беларусі з Еўрапейскім саюзам і ЗША, у тым ліку ў кантэксце прайшоўшага 21—22 мая ў Рызе саміта "Усходняга партнёрства".

Падчас перамоў кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяркуюць працэс рэалізацыі Праграмы ўзгодненых дзеянняў у сферы знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2014—2015 гады. МЗС Расіі і Беларусі даручана падрыхтаваць і даць на разгляд Савета міністраў Саюзнай дзяржавы праграму на перыяд 2016—2017 гадоў.

Лаўроў і Макей закрануць тэматыку рэгулярных двухбаковых кансультацый па лініі знешнепалітычных ведамстваў, разгледзяць ход выканання Плана рэалізацыі на міжнароднай арэне расійска-беларускіх ініцыятыў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які быў зацверджаны на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў замежных спраў Расіі і Беларусі ў Мінску 18 лістапада 2014 года.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН