Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/06/07/781878_781879/
Дата раздрукоўкі: 08.12.2019 23:18
07.06.2015 14:34 Палітыка

На чэрвеньскіх сустрэчах трохбаковай групы па Украіне АБСЕ, магчыма, усё яшчэ будзе прадстаўляць Хайдзі Тальявіні

Мінск, 7 чэрвеня. Прадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе Хайдзі Тальявіні, пра сыход якой у адстаўку было абвешчана 6 чэрвеня, хутчэй за ўсё, правядзе запланаваныя на 16 і 23 чэрвеня сустрэчы групы, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

"Цяпер прызначаныя дзве сустрэчы на 16 і 23 чэрвеня, я думаю, яна іх правядзе", — сказала крыніца.

Паводле яе слоў, рашэнне пакінуць пост прадстаўніка АБСЕ было прынятае з эмацыйных прычын. "Яна не першы раз ставіла такое пытанне, перамовы цяжкія, канца і краю ім не відаць, чалавек маральна і фізічна стаміўся, — сказаў суразмоўца ТАСС. — Стамілася яна эмацыйна".

Крыніца таксама адзначыла, што для сакратарыята АБСЕ крок Тальявіні не стаў нечаканасцю, і пошук кандыдата на яе пасаду ўжо пачаўся. "Падбор пераемніка ідзе", — сказаў суразмоўнік, не стаўшы называць магчымых кандыдатаў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН