Удзельнікі саміту "Вялікай сямёркі" ў Германіі выказаліся за ўрэгуляванне канфлікту ва ўсходняй Украіне на падставе мінскіх пагадненняў
Мінск, 8 чэрвеня. "Канфлікт на ўсходзе Украіны можа быць урэгуляваны толькі дыпламатычным шляхам, на падставе мінскіх пагадненняў", — заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель 8 чэрвеня на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў саміту "Вялікай сямёркі" (G7) у баварскім замку Эльмау.
Паводле яе слоў, якія прыводзіць прэс-служба ўрада ФРГ, лёс санкцый у дачыненні да Расіі залежыць ад паспяховасці рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў. G7 гатова пры неабходнасці надаць больш жорсткасці санкцыям, аднак трэба зрабіць усё для прасоўвання распачатага ў Мінску палітычнага працэсу, падкрэсліла канцлер.
Меркель зазначыла, што пры абмеркаванні ўдзельнікамі саміту ўкраінскага пытання, у тым ліку анексіі Крыма, панавала аднадушнасць.