Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/06/08/by_media_dvor/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 10:16
08.06.2015 18:51 Відэа, Грамадства

Валанцёры добраўпарадкавалі двор па вуліцы Караля ў Мінску

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Маладзёжны адукацыйны цэнтр "Фіальта" ў межах праграмы "В_месте" ініцыявалі правядзенне "зялёнага дня" ў двары дома 26 па вуліцы Караля ў Мінску. Сумесна з работнікамі ЖЭС № 15 і мясцовымі жыхарамі яны змянілі ландшафтны дызайн, а таксама добраўпарадкавалі двор, які быў у запушчаным стане.

Арганізатары мерапрыемства хочуць паказаць прыклад таго, што вырашаць мясцовыя праблемы можна ўласнымі сіламі.

Вольга Аполька, валанцёр: "Мы прадстаўляем маладзёжны адукацыйны цэнтр "Фіальта". Мы прыдумалі такую праграму ўжо год таму. На валанцёрскіх пачатках выяўляць праблемы ў мясцовых супольнасцях і разам з жыхарамі іх вырашаць. Чаму гэты двор? Тут няма ніякага зяленіва, усё сумна і занядбана. Жыхары кажуць, што раней тут было шмат і кветак, і кустоў. Але пасля будоўляў усяго гэтага няма, і мы вырашылі, што можам змяніць гэта неяк. Таму гэтая ініцыятыва тут і сёння па азеляненні двара.

У нас ёсць план, яго разам з намі распрацоўвалі ландшафтныя дызайнеры таксама на валанцёрскіх асновах, без грошай. І мы тут прыдумалі некалькі пляцовак, як мы іх можам змяніць. Зараз мы працуем над парадным уваходам. Хочам пасадзіць там лінію з кустоў і клумбы. А таксама яшчэ зоймемся альпійскай горкай у гэтым кутку. Зямля тут вельмі  цвёрдая, капаць цяжка. Але, думаю, з горкай мы справімся. А ўсё астатняе можна рабіць этапам у іншыя дні".

Людміла Мікалаеўна, мясцовая жыхарка: "Я жыла ў гэтым двары. Вось у мяне дачка і два ўнукі. Я прыязджаю да іх. Жыла я 37 гадоў у гэтым двары. Двор быў прыгожы. Клумбы былі, гэта маё дзяцінства. Дрэвы былі, усе стараліся суботнікі рабіць. Потым усё гэта скончылася.

Радуе, што ёсць такія маладыя людзі, што бяруцца за такія закінутыя двары. Дзяўчаты паказалі прыклад жыхарам нашага запушчанага двара, як добра рабіць усё".

Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН