Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/06/10/782682_782683/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:14
10.06.2015 21:14 Палітыка

Пуцін: Мінскія дамоўленасці выконваюцца выбарачна

Мінск, 10 чэрвеня. Мінскія дамоўленасці выконваюцца выбарачна, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 10 чэрвеня ў Рыме на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Італіі Матэа Рэнці.

"Абодва бакі (Расія і Італія. — БелаПАН.) зыходзяць з таго, што альтэрнатывы мірнаму ўрэгуляванню няма. І Расія гэтак жа, як Італія, хачу гэта падкрэсліць, выступае за поўную імплементацыю мінскіх дамоўленасцяў. Падкрэслю, што ва ўзгодненым у беларускай сталіцы дакуменце звязаныя ўсе ключавыя аспекты ўрэгулявання: палітычныя, ваенныя, сацыяльна-эканамічныя, гуманітарныя. І выконваюцца яны, на жаль, не поўнасцю, а выбарачна", — сказаў Пуцін, словы якога прыводзіць прэс-служба Крамля.

Паводле слоў Матэа Рэнці, калі пагадненні "Мінск-2" будуць поўнасцю выконвацца, гэта будзе "найважнейшым пунктам для ўсіх" і стане нагодай для змякчэння санкцый у дачыненні да Расіі.

"Я веру, — працягнуў прэм'ер, — што вакол мінскага пратакола канцэнтруецца не толькі неабходнасць закрыць гэтае пытанне, звязанае з Украінай, вырашыць яго, але і ўсе наступствы, звязаныя з унутранай арганізацыяй Украіны. У мінскім пратаколе менавіта пра гэта і гаворыцца. Неаднаразова была прапанаваная італьянская мадэль, каб гарантаваць аўтаномію ці дэцэнтралізацыю на тэрыторыі ўнутры Украіны. Мінскі пратакол абсалютна ясна пра гэта гаворыць. <…> Найважнейшым аспектам з'яўляецца тое, што калі атрымаецца выканаць мінскі пратакол, гэта ўмацуе супрацоўніцтва, якое ўжо ёсць на міжнародным узроўні, і будзе важным і для іншых зон свету".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН