Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/06/10/eu_782689_782690/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:02
10.06.2015 21:54 Палітыка

На сустрэчы з паслом Латушкам прэзідэнт Партугаліі адзначыў ролю Беларусі ва ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

Мінск, 10 чэрвеня. Пасол Беларусі ў Францыі і Партугаліі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка 9—10 чэрвеня ўзяў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Партугаліі.

Паводле інфармацыі беларускага дыппрадстаўніцтва ў Парыжы, у межах афіцыйнай цырымоніі пасол Беларусі перадаў прэзідэнту Партугаліі Анібалу Каваку Сілве віншаванне ад Аляксандра Лукашэнкі з нацыянальным святам.

Падчас гутаркі з паслом прэзідэнт Партугаліі высока ацаніў ролю Беларусі ва ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

Латушка правёў таксама сустрэчы з палітычным дырэктарам МЗС Партугаліі Франсіска Дуартэ Лопесам з мэтай абмеркавання пытанняў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах і прадстаўнікамі дзелавых колаў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН