Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/06/11/782701/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:00
11.06.2015 09:59 Палітыка

Парашэнка: Нашы самыя вялікія чаканні па ўвасабленні ў жыццё мінскіх пагадненняў звязаныя з падтрымкай з боку Савета бяспекі ААН

Мінск, 11 чэрвеня. Імплементацыю мінскіх дамоўленасцяў абмеркаваў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 10 чэрвеня ў Кіеве з прадстаўніком ЗША ў ААН Самантай Пауэр.

"Нашы самыя вялікія чаканні па ўвасабленні ў жыццё мінскіх пагадненняў звязаныя з падтрымкай з боку Савета бяспекі ААН", — сказаў Парашэнка, якога цытуе прэс-служба прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы нагадаў пра сваю сустрэчу 8 мая з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам і абмеркаванне магчымасці прыцягнення міжнароднага міратворчага кантынгенту з мэтай забеспячэння рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў.

Прэзідэнт "праінфармаваў пра няўхільнае выкананне Украінай сваіх абавязацельстваў па мінскіх пагадненнях, у прыватнасці, пра спробу пачаць палітычны працэс праз правядзенне свабодных сумленных выбараў, і пра іх шматлікія парушэнні з боку баевікоў". Паводле слоў Парашэнкі, у сітуацыі, калі 3 чэрвеня баевікі, якіх падтрымлівае Расія, атакавалі ўкраінскіх ваеннаслужачых у Мар'інцы Данецкай вобласці, Украіна дзейнічала ў поўнай адпаведнасці з абавязацельствамі па мінскіх пагадненнях і змагла абараніць Мар'інку, прадэманстраваўшы адказнасць.

Парашэнка адзначыў важнасць адкрыцця ў Кіеве офіса ААН у падтрымку мінскіх дамоўленасцяў, пра што ён дамовіўся падчас сустрэчы з Пан Гі Мунам, і падкрэсліў, што гэта дазволіць эфектыўна дапоўніць дзейнасць маніторынгавай місіі АБСЕ.

Саманта Пауэр выказала падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Яна адзначыла, што прыбыла ва Украіну для азнаямлення з ходам выканання мінскіх дамоўленасцяў і садзейнічання адкрыццю офіса ААН па падтрымцы мінскіх дамоўленасцяў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН