Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/06/16/783772_783821/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 09:23
16.06.2015 15:40 Палітыка

Кіраўнік МЗС Беларусі сустрэўся з прадстаўніком Расіі ў кантактнай групе па Украіне

Мінск, 16 чэрвеня. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 16 чэрвеня сустрэўся з прадстаўніком Расіі ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Азаматам Кульмухаметавым, паведамляе ў "Твітары" беларускае МЗС.

Макей і Кульмухаметаў абмеркавалі "асобныя арганізацыйныя, тэхнічныя пытанні працы кантактнай групы і падгруп, якія функцыянуюць у яе межах", зазначылі ў міністэрстве.

Тым часам, паводле звестак некаторых СМІ, у Мінск вылецеў Леанід Кучма, прадстаўнік Украіны ў трохбаковай кантактнай групе.

Нагадаем, цяпер у мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" праходзяць пасяджэнні трох рабочых падгруп па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Сустракаюцца падгрупы па палітычных пытаннях, па гуманітарных пытаннях і па бяспецы. Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Чакаецца, што па выніках пасяджэнняў рабочых падгруп пачнецца сустрэча трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) з удзелам прадстаўнікоў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН