Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/06/17/783990_783998/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 09:20
17.06.2015 13:00 Палітыка

Альтэрнатывы мінскаму фармату перамоў па Украіне няма, мяркуе Пуцін

Мінск, 17 чэрвеня. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не бачыць альтэрнатывы мінскаму фармату перамоў па Украіне. Пра гэта ён заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Фінляндыі Саулі Ніінісцё вечарам 16 чэрвеня, паведамляе сайт расійскага прэзідэнта.

"Я мяркую, што яму (мінскаму фармату перамоў. — БелаПАН.) проста няма альтэрнатывы. І як бы цяжка ні было, трэба ісці па гэтым шляху", — сказаў Пуцін.

"Мы лічым гэтыя пагадненні справядлівымі і зблансаванымі і аказваем магчымы ўплыў на адзін з бакоў гэтага канфлікту — на Данецкую і Луганскую непрызнаныя рэспублікі. І вы не можаце не заўважыць, што ў іх пазіцыях многае змянілася. Яны гатовыя і хочуць весці перамовы па ўсіх пунктах мінскіх пагадненняў", — зазначыў расійскі прэзідэнт.

Нагадаем, 16 чэрвеня ў Мінску прайшло чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па Украіне (Расія — АБСЕ — Украіна) з удзелам прадстаўнікоў самаабвешчаных Луганскай і Данецкай народных рэспублік. Прадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні паведаміла, што былі заслуханыя каардынатары трох падгруп і прайшлі кансультацыі з прадстаўнікамі самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Паводле слоў Тальявіні, падгрупы кантактнай групы па бяспецы, па гуманітарных і па палітычных пытаннях "працавалі далей па парадку дня, які яны акрэслілі раней". "Гэтыя ўсе пытанні няпростыя. Думаю, можна сказаць, што яны ўсе працавалі канструктыўна і дасягнулі прагрэсу. Але прарыў трэба заслужыць. Мы яшчэ да гэтага не дайшлі", — заявіла прадстаўнік АБСЕ. Яна адзначыла наяўнасць "больш канструктыўнай атмасферы" ў параўнанні з папярэднімі сустрэчамі.

Чарговае пасяджэнне кантактнай групы запланаванае на 23 чэрвеня.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН