Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/06/18/784230_784232/
Дата раздрукоўкі: 01.04.2020 06:54
18.06.2015 13:42 Палітыка

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю былога прэзідэнта Турцыі Сулеймана Дэмірэля

Мінск, 18 чэрвеня. Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю былога прэзідэнта Турцыі Сулеймана Дэмірэля.

Спачуванні выказаныя дзейнаму прэзідэнту гэтай краіны Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім Сулеймана Дэмірэля, а таксама ўсяму турэцкаму народу.

"У Беларусі гэтага вядомага турэцкага палітыка паважалі, ведалі і шанавалі як заснавальніка сучаснага этапу адносін паміж нашымі краінамі", — гаворыцца ў спачуванні, якое цытуе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Сулейман Дэмірэль (нарадзіўся 1 лістапада 1924 года, памёр 17 чэрвеня 2015 года) — турэцкі кансерватыўны палітык. Некалькі разоў прызначаўся прэм'ер-міністрам Турцыі, быў прэзідэнтам Турцыі з 1993 года па 2000-ы.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН