Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/06/22/784894_784895/
Дата раздрукоўкі: 11.11.2019 23:03
22.06.2015 17:34 Палітыка

Новым спецпрадстаўніком АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне прызначаны пасол Марцін Сайдзік

Мінск, 22 чэрвеня. Старшыня АБСЕ, сербскі міністр замежных спраў Івіца Дачыч прызначыў пасла Марціна Сайдзіка (Аўстрыя) сваім спецпрадстаўніком ва Украіне і трохбаковай кантактнай групе. Пра гэта 22 чэрвеня паведаміла прэс-служба АБСЕ.

Сайдзік змяніў на гэтай пасадзе пасла Хайдзі Тальявіні (Швейцарыя), якая пасля года працы выказала жаданне пакінуць пасаду.

"Пасол Сайдзік з'яўляецца дасведчаным дыпламатам з вялікім багажом ведаў як у міжнародным заканадаўстве, так і міжнародных адносінах. Мы рады вітаць яго ў камандзе", — сказаў Дачыч.

Ён таксама выказаў удзячнасць Тальявіні "за яе працу і дыпламатычныя намаганні па ўрэгуляванні крызісу ўнутры і вакол Украіны".

Пра тое, што Хайдзі Тальявіні пакінула пасаду спецпрадстаўніка АБСЕ ва Украіне, стала вядома 6 чэрвеня. Афіцыйна прычына адстаўкі не называлася. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Тальявіні вырашыла пакінуць пасаду з-за таго, што перамовы па мірным вырашэнні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны зайшлі ў тупік — з пачатку чэрвеня там аднавіліся ваенныя дзеянні.

Чакаецца, што ўжо 23 чэрвеня Марцін Сайдзік возьме ўдзел у пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы па Украіне ў Мінску.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН