Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/06/23/785026_785032/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:06
23.06.2015 13:44 Палітыка

У Мінску пачаліся пасяджэнні падгруп кантактнай групы па Украіне

Мінск, 23 чэрвеня. У мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" ў закрытым для СМІ рэжыме пачаліся пасяджэнні трох рабочых груп па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, сустракаюцца групы па палітычных, гуманітарных і эканамічных пытаннях.

Як перадае прэс-служба грамадскага руху "Украінскі выбар", лідар якога Віктар Медзвядчук уваходзіць у склад падгрупы па гуманітарных пытаннях, у ходзе пасяджэнне адбудзецца прэзентацыя магчымасцей Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа па пошуку людзей, якія лічацца зніклымі без вестак. Акрамя таго, павінна разглядацца пытанне праходжання расійскіх гуманітарных грузаў праз тэрыторыю, якая кантралюецца ўкраінскімі ўладамі.

Галоўная ж задача сустрэчы падгрупы па гуманітарных пытаннях — абмеркаванне абмену палоннымі па прынцыпе "ўсіх на ўсіх". Ужо праведзена праца па пошуку асоб, якія ўтрымліваюцца бакамі, і абмене спісамі, паведамляе прэс-служба ўкраінскага руху.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН