Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/06/23/785147_785149/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:06
23.06.2015 19:50 Палітыка

Прадстаўнік прэзідэнта Украіны: Кантактная група абмяркуе ўмовы ўтрымання пад вартай лётчыцы Надзеі Саўчанка

Мінск, 23 чэрвеня. На пасяджэнні падгрупы па гуманітарных пытаннях кантактнай групы па Украіне абмяркоўваліся ўмовы ўтрымання пад вартай у Расіі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook прадстаўнік прэзідэнта Украіны Ірына Герашчанка.

Паводле яе слоў, лёс Надзеі Саўчанка таксама павінен абмяркоўвацца ў межах пасяджэння кантактнай групы.

Як адзначыла Герашчанка, у працы падгрупы па гуманітарных пытаннях узялі ўдзел прадстаўнікі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, якія "прапаноўваюць экспертную дапамогу ў пошуку і ідэнтыфікацыі загінулых без вестак".

"Трохбаковай групе мы перадалі ўвесь фактаж парушэнняў правоў 11 украінцаў, якія ўтрымліваюцца ў расійскіх турмах як палонныя і пра 30 "канвояў" — з брутальнымі парушэннямі ўсіх міжнародных норм", — адзначыла прадстаўнік украінскага прэзідэнта.

Сустрэча ў фармаце Украіна — АБСЕ — Расія з запрашэннем прадстаўнікоў самаабвешчаных данецкай і луганскай "народных рэспублік" праходзіць цяпер у мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" ў закрытым для СМІ рэжыме.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН