Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/06/24/785243_785252/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:08
24.06.2015 13:17 Палітыка

Кіраўнік МЗС Беларусі абмеркаваў з новым прадстаўніком АБСЕ дзейнасць кантактнай групы па Украіне

Мінск, 24 чэрвеня. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 чэрвеня сустрэўся з новым спецпрадстаўніком дзейнага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцінам Сайдзікам.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, "бакі абмеркавалі дзейнасць кантактнай групы і яе тэматычных рабочых груп па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне".

Сайдзік быў прызначаны спецпрадстаўніком АБСЕ ў кантактнай групе 22 чэрвеня. Ён змяніў на гэтай пасадзе швейцарскага дыпламата Хайдзі Тальявіні.

Тальявіні прадставіла журналістам свайго пераемніка 23 чэрвеня ў Мінску пасля чарговага пасяджэння кантактнай групы. Сайдзік заявіў, што пасада спецпрадстаўніка старшыні АБСЕ — гэта "велізарная праца". "Спадарыня Тальявіні пакідае вялікі след, я буду старацца працягваць яе працу. У нас будзе вельмі шчыльны графік у ліпені і жніўні, і вы ўбачыце, што мы сапраўды стараемся атрымаць вынікі для простых людзей, якія ў гэтым маюць вялікую патрэбу", — сказаў прадстаўнік АБСЕ журналістам.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН