Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/07/02/786953_786954/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2018 05:53
02.07.2015 21:34 Палітыка

Парашэнка: Правядзенне выбараў на акупаванай тэрыторыі Данбаса 18 кастрычніка будзе азначаць жорсткую атаку Расійскай Федэрацыі на мінскія дамоўленасці

Мінск, 2 ліпеня. "Спроба правесці 18 кастрычніка 2015 года незаконныя, не ў адпаведнасці з мінскімі дамоўленасцямі, не ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам і крытэрыямі АБСЕ фейкавыя выбары будзе азначаць жорсткую атаку Расійскай Федэрацыі на мінскія дамоўленасці, якія былі дасягнуты 12 лютага гэтага года". Такую заяву зрабіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 2 ліпеня ў Львове на сумеснай прэс-канферэнцыі са сваім польскім калегам Браніславам Камароўскім.

Парашэнка, словы якога прыводзіць яго прэс-служба, зазначыў, што ён не каментуе заявы баевікоў аб правядзенні мясцовых выбараў на захопленых імі тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей, аднак падтрымка гэтых выбараў Расіяй будзе мець разбуральныя наступствы для працэсу дээскалацыі канфлікту на Данбасе.

"Спадзяюся, што гэтага не будзе", — сказаў украінскі кіраўнік.

Прэзідэнт зазначыў, што першыя дамоўленасці ў Мінску, якія былі дасягнуты ў верасні 2014 года, былі атакаваныя 2 лістапада, калі расійскія ўлады правялі фейкавыя выбары на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей, тым самым разбурыўшы мірны працэс.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН