Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/07/06/787393_787395/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:55
06.07.2015 21:30 Палітыка

Парашэнка разлічвае на далейшыя крокі Назарбаева ў мэтах садзейнічання поўнай рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў

Мінск, 6 ліпеня. За мірнае ўрэгуляванне сітуацыі ў Данбасе праз увасабленне ў жыццё існых дамоўленасцяў выказаліся Пётр Парашэнка і Нурсултан Назарбаеў, паведаміла прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта паводле вынікаў тэлефоннай размовы, што адбылася 6 ліпеня з нагоды 75-годдзя кіраўніка Казахстана.

"Пётр Парашэнка заявіў, што разлічвае на далейшыя крокі з боку Нурсултана Назарбаева ў мэтах садзейнічання поўнай рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў, аднаўлення міру на Данбасе і стабільнасці ў рэгіёне", — гаворыцца ў рэлізе.

На 7 ліпеня ў Мінску запланаваная чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія плюс сепаратысты) па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН