Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/07/07/787409/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:33
07.07.2015 09:14 Палітыка

Прадстаўнік Мінабароны Украіны: Ваенныя насцярожана ставяцца да перамоў у Мінску

Мінск, 7 ліпеня. "Ваенныя насцярожана ставяцца да перамоў, яны чакаюць канкрэтных вынікаў у першую чаргу ў кантролі за выкананнем мінскіх дамоўленасцей", — такую заяву ў інтэрв'ю ўкраінскаму "5 каналу" зрабіў дырэктар дэпартамента сацыяльнай і гуманітарнай палітыкі Міністэрства абароны краіны Валянцін Федзічаў.

Паводле яго слоў, украінскія ваенныя чакаюць ад мінскіх пагадненняў вызначэння парадку дасягнення вынікаў у пытанні спынення агню. "Гэта для нас галоўнае, таму што кожны дзень атрымліваць інфармацыю пра чарговых загінулых, пра чарговых параненых, калі вайны няма афіцыйна, — гэта вельмі-вельмі цяжка", — сказаў Федзічаў.

На 7 ліпеня ў беларускай сталіцы запланаваны чарговы раўнд перамоў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе з удзелам прадстаўнікоў Украіны, АБСЕ, Расіі і сепаратыстаў.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН