Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/07/07/787465_787466/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 16:24
07.07.2015 12:36 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

Мінск, 7 ліпеня. У Мінску пачаліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведамляе МЗС Беларусі ў "Твітары".

Удакладняецца, што перамовы пачаліся з сустрэчы каардынатараў рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы.

Нагадаем, каардынатарамі ўсіх чатырох падгруп з'яўляюцца прадстаўнікі АБСЕ.

Чакаецца, што сустрэча трохбаковай кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ пачнецца ў 15.00. Да яе пачатку павінны прайсці перамовы ва ўсіх чатырох падгрупах: па бяспецы, эканамічных, палітычных і гуманітарных пытаннях.

Усе сустрэчы праходзяць у "Прэзідэнт-гатэлі" ў закрытым для СМІ рэжыме.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН