Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/07/07/787491_787493/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:55
07.07.2015 13:49 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы ў чатырох падгрупах кантактнай групы па Украіне

Мінск, 7 ліпеня. У Мінску пачаліся пасяджэнні падгруп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведаміла МЗС Беларусі на сваёй старонцы ў "Твітары".

Перамовы праходзяць ва ўсіх чатырох падгрупах: па эканоміцы, па бяспецы, а таксама па палітычных і гуманітарных пытаннях.

Чакаецца, што сустрэча трохбаковай кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ пачнецца ў 15.00.

Усе перамовы праходзяць у "Прэзідэнт-гатэлі" ў закрытым для прэсы рэжыме.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН