Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/07/07/787548_787549/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 16:16
07.07.2015 16:41 Палітыка

У "Прэзідэнт-гатэлі" завяршыліся сустрэчы рабочых груп па Украіне

Мінск, 7 ліпеня. У мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" завяршыліся сустрэчы рабочых груп трохбаковай кантактнай групы па Украіне, паведамляе МЗС Беларусі на сваёй старонцы ў "Твітэры".

Перамовы праходзілі ва ўсіх чатырох падгрупах: па эканоміцы, па бяспецы, а таксама па палітычных і гуманітарных пытаннях.

Чакаецца, што найбліжэйшым часам адбудзецца сустрэча кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ.

Нагадаем, усе перамовы праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН