Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/07/07/787557_787559/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:59
07.07.2015 17:30 Палітыка

У Мінску праходзяць перамовы трохбаковай кантактнай групы па Украіне

Мінск, 7 ліпеня. У мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" праходзяць перамовы кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітары" МЗС Беларусі.

"Пачаліся кансультацыі трохбаковай кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей", — адзначаецца ў паведамленні.

Раней у "Прэзідэнт-гатэлі" прайшлі сустрэчы ўсіх чатырох падгруп кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны: па бяспецы, па гуманітарных пытаннях, па эканоміцы і па палітычных пытаннях.

Пасяджэнні традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН