Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/07/10/788176_788177/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 16:16
10.07.2015 20:32 Палітыка

Пуцін: Рэалізацыя мінскіх дамоўленасцей прабуксоўвае з-за нежадання Кіева весці прамыя перамовы з Данбасам

Мінск, 10 ліпеня. "Няма ніякага іншага вырашэння ўкраінскай праблемы, акрамя як магчымасці вырашыць яе мірным шляхам і праз поўнае, безумоўнае выкананне дамоўленасцей, дасягнутых у Мінску", — заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 10 ліпеня ва Уфе на прэс-канферэнцыі па выніках самітаў БРІКС і ШАС.

"Мне сапраўды здаецца, што ў вядомай ступені ўрэгуляванне прабуксоўвае з-за таго, што ў нашых партнёраў у Кіеве няма жадання весці прамыя перамовы з Данбасам — з Луганскам і Данецкам", — сказаў Пуцін, словы якога прыводзіць прэс-служба Крамля.

На думку расійскага кіраўніка, гэта выглядае "крыху дзіўна", таму што "менавіта партнёры з Кіева настойвалі на тым, каб у Мінску з'явіліся першыя асобы данецкай і луганскай непрызнаных рэспублік, каб менавіта яны падпісвалі гэтыя дакументы".

"Яны прыехалі і падпісалі, аб'явілі аб тым, што гатовы выконваць, а цяпер мы бачым, што з імі не хочуць наўпрост зносіцца. Навошта тады прасілі, каб яны прыехалі і падпісвалі дакументы? Гэта, сама меней, дзіўна. Будзем зыходзіць з таго, што гэта ўсё-такі тактычны ход. Я схільны хутчэй лічыць, што ў нас больш шансаў на поспех, чым на правал", — заявіў Пуцін.
 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН