Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/07/14/788638_788641/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2018 19:49
14.07.2015 13:47 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы палітычнай падгрупы кантактнай групы па Украіне

Мінск, 14 ліпеня. У Мінску пачаліся перамовы палітычнай падгрупы трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Аб гэтым у афіцыйным акаўнце ў "Твітэры" паведамляе МЗС Беларусі.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, удзельнікі падгрупы сустракаюцца ў "Прэзідэнт-гатэлі". Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Нагадаем, папярэдняе пасяджэнне кантактнай групы і ўсіх яе падгруп (па эканоміцы, па бяспецы, па гуманітарных і па палітычных пытаннях) адбылося ў Мінску 7 ліпеня.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН