Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/07/16/789008_789009/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:37
16.07.2015 10:27 Палітыка

Яцанюк: Адбіткі пальцаў Пуціна на мінскім пагадненні, ён абавязаны выканаць яго

Мінск, 16 ліпеня. "Гульня Расіі ў тым, каб абвінаваціць Украіну ў правале мінскіх дамоўленасцей. Але ў яе няма шансаў", — заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк, выступаючы 15 ліпеня на "Украінскім форуме" ў Каралеўскім інстытуце міжнародных адносінаў Chatham House ў межах рабочага візіту ў Лондан.

"Адбіткі пальцаў прэзідэнта Пуціна на мінскім пагадненні, таму ён абавязаны выканаць яго", — падкрэсліў Яцанюк, словы якога прыводзіць дэпартамент інфармацыі і камунікацый з грамадскасцю сакратарыята Кабінета міністраў Украіны.

Кіраўнік урада адзначыў важную ролю канцлера Германіі Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда ў заключэнні мінскіх дамоўленасцей. "І нам трэба дзейнічаць разам і быць адзінымі, каб яны былі выкананы", — заявіў ён.

На думку Яцанюка, мэта расійскага прэзідэнта — "аднавіць штосьці накшталт Савецкага Саюза", "знішчыць украінцаў як нацыю і Украіну як дзяржаву".

"Тое, што адбываецца ва Украіне, тычыцца не толькі нас. Гэта — глабальнае пытанне. Расія — гэта пагроза глабальнай бяспецы і стабільнасці. Так не можа дзейнічаць краіна, якая з'яўляецца пастаянным членам Савета бяспекі ААН", — лічыць прэм'ер-міністр.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН